Арына Сабаленка перамагла другую ракетку свету Каралін Вазняцкі

10 августа 2018

Сенсацыя прыходзіць з Канады. Арына Сабаленка перамагла другую ракетку свету Каралін Вазняцкі з Даніі. У матчы другога раўнда на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Манрэалі беларуска зламала супраціўленне датчанкі ў трох сэтах - 5:7, 6:2, 7:6.

Наступнай саперніцай Сабаленкі стала 15-я ракетка свету бельгійка Эліза Мертэнс. Праўда, у гэтым матчы беларуска саступіла.