Арына Сабаленка пачне новы сезон з выступлення на турніры ў Шэньчжэне

22 ноября 2019
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка новы сезон пачне з выступлення на турніры ў кітайскім Шэньчжэне і пастараецца абараніць тут свой леташні тытул. Прызавы фонд спаборніцтваў - больш як 650 тысяч долараў. Турнір пройдзе з 5 па 11 студзеня.