Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс перамагаюць у другім паядынку Чырвонай групы турніру ВТА

30 октября 2019
У Шэньчжэні беларуска-бельгійскі тандэм некалькі хвілін назад справіўся з сёстрамі Чань, якія  прадстаўляюць кітайскі Тайбэй,  7:6, 6:4. Нагадаем, у першай гульні на турніры Сабаленка і Мертэнс прайгралі Дэмі Схюрс і Ганне-Лене Гронефельд 5:7, 6:1, 7:10. У наступным матчы беларуска-бельгійскі тандэм пазмагаецца з інтэрнацыянальным дуэтам Крысціна Младзенавіч  - Тымея Бабаш. Гэтая гульня пройдзе арыенціровачна ў пятніцу.