Пайшла з жыцця народная артыстка Беларусі, балерына і педагог Ірына Савельева

19 августа 2020
Яе не стала на 90-м годзе жыцця. Прыма Вялікага тэатра  канца 50-х - пачатку 70-х гадоў  мінулага стагоддзя  выконвала галоўныя партыі ў легендарных пастаноўках: "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня", "Рамэа і Джульета" і іншыя. Выпускніца цяперашняй Ваганаўкі да прыезду ў Мінск  выступала ў тэатрах оперы і балета  Ашхабада, Душанбэ, Чалябінска, Куйбышава. У пачатку 60-х  балерына стала выкладаць у Беларускім харэаграфічным вучылішчы. Сярод яе выхаванак  легенды тэатра розных гадоў. Развітанне з Ірынай Савельевай адбудзецца  20 жніўня ў 11:00.