Антон Смольскі выйграў бронзу пятага этапу Кубка Садружнасці па біятлоне

26 января 2023

У Раўбічах пачаўся пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне. Першай гонкай тыдня быў мужчынскі спрынт на 10 км. Перамогу святкаваў прадстаўнік расійскай зборнай Эдуард Латыпаў, дарэчы, ураджэнец Гродна. Лепшым з беларусаў стаў Антон Смольскі, які замкнуў прызавую тройку з адным промахам. У гонцы праследавання, якая адбудзецца ў суботу, 28 студзеня, добрыя шанцы ў Дзмітрыя Лазоўскага - у яго чацвёртае месца і толькі 37 секунд адставання ад лідара.

Антон Смольскі працягвае ўзначальваць агульны залік Кубка Садружнасці ў мужчын. Яго жонка Дзінара Алімбекава-Смольская на чале тоталу ў жанчын. 27 студзеня а 11-й гадзіне пяты этап прадоўжыцца жаночай спрынтарскай гонкай. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".