Андрэй Асташэвіч прызначаны выконваючым абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі

26 апреля 2017

Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" Андрэй Асташэвіч прызначаны выконваючым абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Сёння Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава правяла рабочую нараду з членамі выканкама і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў НАК, на якой абмяркоўваліся пытанні і задачы на найбліжэйшую перспектыву, галоўныя з якіх - падрыхтоўка да Алімпійскіх гульняў 2018 і 2020 гадоў, арганізацыя Другіх Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі, правядзенне алімпійскага сходу. На пасадзе віцэ-прэзідэнта НАК Андрэй Асташэвіч змяніў Максіма Рыжанкова.