Аліна Талай заняла трэцяе месца на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Стакгольме

11 июня 2018

Аліна Талай працягвае паднімацца на п’едэстал этапаў "Брыльянтавай лігі". На гэты раз у шведскім Стакгольме беларуская лёгкаатлетка стала трэцяй з вынікам 12,55. Лепшая ў бегу з бар'ерамі на стаметроўцы Брыяна Макніл са Злучаных Штатаў Амерыкі.