У Заслаўлі праходзіць міжнародны пленэр "Заслаўскі Спас"

19 августа 2021
На праваслаўным календары сёння Праабражэнне Гасподняе. У гонар свята ў Заслаўлі праходзіць міжнародны пленэр "Заслаўскі Спас". Мастакі - прафесіяналы і аматары з усіх куткоў Беларусі, а дыстанцыйна - са многіх краін - на працягу некалькіх гадзін ствараюць карціны, прысвечаныя тэме ўраджаю. Дабрачыннае мерапрыемства  - частка храмавага свята. У Кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга ў Заслаўлі прайшла Усяночная служба з удзелам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

Свята Праабражэння звязана з апошнім годам зямнога жыцця Ісуса, калі ён падняўся на гару Фавор са сваімі вучнямі, праабразіўся і быў названы Сынам Божым.  З Яблычнага Спасу дазвалялася ёсць яблыкі і стравы з пладоў новага ўраджаю. Паводле народнага календара з гэтага дня прырода разварочваецца ад лета да восені і зімы.