Алёна Амялюсік прынесла залаты медаль у скарбонку беларускай зборнай на гульнях у Баку

20 июня 2015
У фінішным спурце яна апярэдзіла прадстаўніц Польшчы і Галандыі. Гэты медаль дазволіў камандзе Беларусі падняцца на 3 месца ў медальным заліку. На гэты момант у нас у актыве 7 залатых, 4 срэбныя і 12 бронзавых узнагарод. Наперадзе толькі Расія і Азербайджан. Нагадаем, у стральбе з лука ў індывідуальным першынстве Антон Прылепаў адолеў спартсмена з Ізраіля 7:3 і прабіўся ў 1/16 стадыю спаборніцтваў. Яшчэ ў гэтай дысцыпліне беларусаў прадставіць Павел Далідовіч. Яго стральба пачнецца ўвечары. У пляжным валейболе Аляксандр Каваленка і Аляксандр Дзядкоў выйшлі ў чвэрцьфінал турніру. Сёння хварэем яшчэ за спартсменаў у скачках з трампліна, боксе і спартыўнай гімнастыцы. Прамыя трансляцыі з Баку на тэлеканале "Беларусь 5" .