Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг тэніснага турніру ва Ухане

23 сентября 2018

На старце беларуска ў няпростым матчы перайграла 15-ю ракетку свету - бельгійку Элізэ Мертэнс 7:6. Наступная суперніца Сасновіч - 46-я ў свеце пуэртарыканка Моніка Пуіг.

Ягор Герасімаў не здолеў прабіцца ў асноўны раўнд турніру ў Кітаі. У вырашальным раўндзе кваліфікацыі беларус саступіў 129-й ракетцы свету - аўстралійцу Бернарду Томічу 7:6, 3:6, 6:7.