Аляксандра Сасновіч у другім крузе прэстыжнага турніру серыі "Прэм'ер" у Індыян-Уэлсе

9 марта 2018

Першая ракетка Беларусі атрымала валявую перамогу над полькай Магдай Лінет. Саступіўшы ў першым сэце 5:7, яна выйграла другую і трэцюю партыі на тай-брэйках - 7:6, 7:6. За выхад у адну шаснаццатую фіналу Сасновіч паспрачаецца з Анет Кантавейт з Эстоніі. З эстонкай Аляксандра сустракалася пяць разоў - дзве перамогі і тры паражэнні. Ёсць шанец аднавіць раўнавагу. Нагадаем, раней у другі круг прабілася і Арына Сабаленка.

А ў гэтыя хвіліны назіраем за вяртаннем на корт Вікторыі Азаранкі. Экс-першая ракетка свету сустракаецца з брытанкай Хізер Уотсан, некалькі хвілін назад стартаваў першы сэт. Прамую трансляцыю супрацьстаяння вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Адзначым, апаненткі сустракаліся пяць разоў і заўсёды перамагала Азаранка. Акрамя таго, яна двойчы выйгравала турнір у Індыян-Уэлсе - у 2012 і 2016 гадах.