Аляксандра Сасновіч у другім крузе Miami Open

23 марта 2017

Аляксандра Сасновіч у другім крузе Miami Open з прызавым фондам амаль 7 мільёнаў долараў. Беларуска, якая займае 120-ы радок сусветнага рэйтынгу, выйграла ў 44-й ракеткі свету Алізэ Карнэ з Францыі - 6:4, 1:6, 6:4. Саперніца Сасновіч па 1/32 турніру - брытанка Іахана Конта, 11-ы радок сусветнага рэйтынгу. На кортах тэнісісткі раней не сустракаліся.