Памяць ахвяр тэракта ў Стамбуле ўшанавалі ў Берліне

3 января 2017

У знак салідарнасці з народам Турцыі  ў колер нацыянальнага флага афарбавалі Брандэнбургскія вароты ў Берліне. Людзі нясуць сюды кветкі, свечкі, пакідаюць запіскі са словамі падтрымкі. Яшчэ некалькі дзён таму тут  быў нямецкі флаг  у памяць аб загінуўшых пры нападзенні ў снежні на мясцовы калядны кірмаш. Пасля гэтага меры бяспекі ў шматлікіх рэгіёнах Германіі былі ўзмоцненыя. А паліцыя  затрымала сірыйца. Згодна з версіяй следства,  38-гадовы мігрант збіраўся замініраваць грузавік і накіраваць яго ў натоўп. Паводле папярэдніх звестак, на  гэтыя мэты ён спрабаваў атрымаць буйную суму грошай ад групоўкі "Ісламская дзяржава". Сваю віну падазроны не прызнае і сцвярджае, што грошы нібыта яму патрэбныя былі для дапамогі сям'і, якая засталася ў Сірыі.