Аляксандра Сасновіч саступіла другой ракетцы свету Каралін Вазняцкі

13 марта 2018

Аляксандра Сасновіч правяла адзін з лепшых матчаў у кар'еры, але ўсё ж саступіла другой ракетцы свету Каралін Вазняцкі. Беларуская тэнісістка прайграла першы сэт 4:6, узяла верх у другім 6:2, але ў вырашальным удача аказалася на баку датчанкі - 6:3. Галоўнай прычынай паражэння Сасновіч стала вялікая колькасць падвойных памылак. Такім чынам, беларуска пакідае турнір у Індыян-Уэлсе, як і Вікторыя Азаранка з Арынай Сабаленкай, якія напярэдадні не змаглі адолець расіянак Кацярыну Макараву і Алену Весніну.