Аляксандра Сасновіч прайшла ў паўфінал турніру ў Брысбене

4 января 2018

Беларускі тэніс ізноў у топе сусветных спартыўных стужак. Аляксандра Сасновіч у паўфінале турніру ў Брысбене. Беларуска гадзіну таму святкавала чарговую валявую перамогу на кортах Аўстраліі. Саступіўшы ў першай партыі францужанцы Алізэ Карнэ 3:6, Сасновіч была мацнейшая ў другім і трэцім сэтах 6:2, 6:3. Адзначым, яе саперніца - на 38-м месцы ў рэйтынгу WTA, а наша Саша - на 88-м радку.

Саперніца Сасновіч у паўфінале вызначыцца ў супрацьстаянні сербкі Аляксандры Круніч і латышкі Анастасіі Сяваставай.

За выхад у паўфінал, праўда, іншага турніру - у кітайскім Шэньчжэне - сёння пазмагаецца наша Арына Сабаленка. У саперніцах у беларускі першая ракетка свету - румынка Сімона Халеп. Матч пачнецца прыкладна праз тры гадзіны. Прамую трансляцыю будзе весці "Беларусь 5", а пасля яго тэлеканал у запісе пакажа сустрэчу Сасновіч - Карнэ.