Аляксандра Сасновіч прайгравае на турніры ў Аўстраліі

13 января 2020
Аляксандра Сасновіч можа вылецець з першай тэніснай сотні. На турніры ў аўстралійскай Адэлаідзе яна прайшла кваліфікацыю, але ў першым раўндзе саступіла амерыканцы Даніэль Колінс 4:6, 3:6 і сёння апусцілася ў сусветнай класіфікацыі на 99-ты радок.