Чарговы навальнічны фронт прайшоўся па Беларусі

13 июля 2016

Сарваныя дахі дамоў, паваленыя дрэвы і пабітыя шыбы. Пацярпелі Мінская, Гомельская і Магілёўская вобласці. Больш за іншых дасталася Дзяржынскаму раёну. У сацсетках распавядаюць пра падтапленні і разбурэнні.

Шматлікія фатаграфіі гавораць пра моц стыхіі, якая прайшлася ўчора ўвечар па раёне.

Сам Дзяржынск літаральна патануў па пояс. Акрамя гэтага, градам пашкоджаныя аўтамабілі і пабудовы. Выдраныя з коранем і разламаныя напалову дрэвы перашкаджалі руху транспарту на шматлікіх вуліцах горада і раёна. Паступалі скаргі на адключэнне электрычнасці. Зараз МНС вядзе аварыйна-аднаўленчыя работы. Паваленыя дрэвы прыбірае спецтэхніка.