Аляксандра Сасновіч паднялася на восем пазіцый у рэйтынгу WTA

12 июня 2017

Аляксандра Сасновіч паднялася на восем пазіцый у абноўленым сёння рэйтынгу WTA, беларуска зараз 90-я ракетка планеты. А вось Вікторыя Азаранка выбыла з сусветнага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, бо яе леташнія ачкі згарэлі пасля завяршэння "Ралан Гарос". Вяртаць былыя пазіцыі Вікторыя пачне ўжо 18-га чэрвеня. Азаранка выступіць на турніры ў Мальёрцы.