Аляксандра Сасновіч абгуляла Эліцу Коставу ў першым крузе кваліфікацыі Miami Open

21 марта 2017

Аляксандра Сасновіч абгуляла Эліцу Коставу з Балгарыі ў першым крузе кваліфікацыі турніру Miami Open з прызавым фондам амаль 7 мільёнаў долараў. На гэта беларусцы спатрэбіліся тры сэты - 6:2, 0:6, 6:2. Саперніца Сасновіч па наступным кваліфікацыйным раўндзе - 73-я ракетка свету Магда Лінет з Польшчы. Адзначым, тэнісісткі ўжо сустракаліся тройчы, і заўсёды была мацнейшай Аляксандра.