Air China адмяніла рэйсы Пекін - Мінск - Пекін

19 февраля 2020
Авіякампанія Air China адмяніла рэйсы з Пекіна ў Мінск і назад на 19, 21 і 26 лютага. Як паведамілі ў прадстаўніцтве авіяперавозчыка ў Мінску, гэта звязана з падзеннем попыту на гэты кірунак праз каранавірус.


У найбліжэйшы час беларусы не змогуць адправіць пасылкі ў Кітай  

Таксама ў сувязі з адменай рэйсаў Белпошта часова спыніла адпраўку любых відаў міжнародных пасылак у Кітай. Калі паштовая сувязь будзе адноўленая, пакуль невядома.