Аляксандра Сасновіч і Сафія Кенін не выходзяць у чвэрцьфінал парнага разраду турніру ва Ухане

25 сентября 2019

Аляксандра Сасновіч і Сафія Кенін, у адрозненне ад Арыны Сабаленкі і Эліс Мертэнс, не выходзяць у чвэрцьфінал парнага разраду турніру ва Ухане. Сёння беларуска-амерыканскі тандэм саступіў нямецка-нідэрландскаму дуэту Ганна-Лена Гронефельд/Дэмі Схюрс, 4:6, 6:3, 10:12. 

Заўтра ў 1/8 фіналу турніру ў Чэнду Ягор Герасімаў згуляе з першым сеяным і 19-м у сусветным рэйтынгу амерыканцам Джонам Ізнерам.