100 мільёнаў бежанцаў - сусветны антырэкорд: што будзе далей?

20 июня 2022

20 чэрвеня -  Сусветны дзень бежанцаў. Дзень напаміну пра трагічны лёс мільёнаў чалавек, якія ў сілу войнаў або галечы вымушаныя шукаць сабе новы прыстанак далёка ад радзімы. На жаль, увагу да глабальнай праблемы прыцягнуць не атрымліваецца. Больш за тое, яе наўмысна і метадычна ўзмацняюць. Сёлета ўсталяваны новы антырэкорд. Колькасць тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом, дасягнула 100 мільёнаў (відэа).