У Латвіі пасля гібелі вайскоўца спынены вучэнні НАТА

17 мая 2024

У Латвіі спынілі вучэнні НАТА пасля гібелі вайскоўца. Паведамляецца, ён стаў ахвярай ДТЗ. На месца здарэння прыбылі хуткая дапамога, супрацоўнікі Дзяржпаліцыі і ваеннай паліцыі Латвіі. Вядзецца расследаванне. У сакавіку і Польшча прыпыняла ваенныя манеўры з-за серыі смерцяў вайскоўцаў падчас вучэнняў. У тым ліку і ў выніку ДТЗ. Двое салдат загінулі пасля таго, як іх пераехала гусенічная машына.