Аляксандра Сасновіч ў паўфінале тэніснага турніру ў Маскве

27 июля 2018

Яе сённяшняя саперніца па чвэрцьфінале Анастасія Севастава знялася са спаборніцтваў, як мяркуецца, з-за праблем са здароўем. Нагадаем, турнір у Маскве з прызавым фондам больш як 600 тысяч долараў паказвае "Беларусь 5". Заўтра шукайце паўфінальную гульню Сасновіч у тэлепраграме. Аляксандра ў найбліжэйшым рэйтынгу ВТА паднімецца як мінімум на 37-ую пазіцыю.