Аляксандра Раманоўская заваявала золата на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы

31 января 2015

Пераможныя навіны прыйшлі з ЗША. Наша фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў амерыканскім Лэйк-Плэйсідзе заваявала золата. Нечакана для шматлікіх 18-гадовая беларуска набрала больш як 80 балаў, апярэдзіўшы знакамітых грандаў. Нагадаем, алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер завяршыла спартыўную кар'еру.