Аляксандра Герасіменя аб’явіла пра завяршэнне сваёй кар'еры

7 августа 2019
Наша залатая рыбка  двойчы брала серабро на Алімпіядзе ў Лондане, а таксама бронзу Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. 

За год да галоўнага старту чатырохгоддзя ў Токіа Аляксандра прызналася, што яе фізічны стан не дазваляе разлічваць на медаль, а значыць, і на Алімпіядзе яна сябе не бачыць. Нагадаем, у верасні мінулага года Аляксандра стала мамай. 

Сёння ж Аляксандра Герасіменя і яе сяброўкі: Кацярына Вандар’ева, Вольга Хіжынкова і Надзея Скардзіна, якая пацвердзіла, што сама рыхтуецца стаць мамай, прадставілі новы дабрачынны праект "24 РАЗАМ". Марафон, удзел у якім могуць прыняць усе ахвотнікі ў любым пункце Зямлі, мэта - сумарна набраць агульную працягласць забегу, якая перавышае 10 тысяч гадзін. І сумесна пераадолеўшы гэтую мяжу, арганізацыі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі" і праект "Спорт-інклюзія"  ад спонсараў атрымаюць 50 тысяч беларускіх рублёў.

Лідарамі марафону кожную гадзіну будуць зоркі беларускага спорту: Дар'я Домрачава, Дзмітрый Асанаў, футбалісты БАТЭ і многія іншыя. Стартуе марафон 16 жніўня ў 18:00. Завершыцца ў суботу  ў 18:30.