Аляксандр Круцікаў: Каб выйграць гэты матч, нам не хапіла аўтарытэту

24 февраля 2018

"Каб выйграць гэты матч, нам не хапіла аўтарытэту", - так рэзюмаваў паражэнне галоўны трэнер зборнай Беларусі па баскетболе Аляксандр Круцікаў. Напярэдадні наша каманда ў трэцім матчы кваліфікацыі на чэмпіянат свету - 2019 дома 82:84 саступіла Іспаніі, дзеючым бронзавым прызёрам Еўрабаскета.

Заключны дамашні матч адбору беларусы правядуць у панядзелак супраць чэмпіёнаў Еўропы - славенцаў.