Універсітэцкая стаматалагічная паліклініка адкрылася ў Віцебску

24 февраля 2022
Першая ў краіне. У Віцебскім медуніверсітэце адкрылася ўніверсітэцкая стаматалагічная паліклініка. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў студэнты будуць адточваць урачэбныя навыкі. Кабінеты абсталяваныя сучаснымі апаратамі. Універсітэцкая паліклініка -  не толькі навучальны аб'ект: тут пачнуць аказваць стаматалагічную дапамогу студэнтам віцебскіх ВНУ і жыхарам мікрараёна. Працаваць з пацыентамі будуць супрацоўнікі кафедры.

На стаматалагічным факультэце ВДМУ навучаюцца больш за паўтысячы  студэнтаў, сярод іх і іншаземцы.