Аляксандр Дарожка з двума промахамі - 13-ы ў стартавай гонцы першага этапу Кубка IBU

23 ноября 2017

Аляксандр Дарожка з двума промахамі - 13-ы ў стартавай гонцы першага этапу Кубка IBU, які прымае "Шушэн". Беларус у спрынце на 51,5 секунды адстаў ад пераможца - француза Эмільена Жакліна. Адзначым, Дзмітрый Адашаў з трыма промахамі 26-ы. У аналагічнай жаночай гонцы Дзінара Алімбекава - 63-я - 6 промахаў, Анастасія Ануфрыева з васьмю промахамі - 79-я, Ганна Сола не фінішавала. Не было ж роўных расіянцы Ульяне Кайшавай.