Аляксандр Буйкевіч заняў 14 месца на чэмпіянаце Еўропы па фехтаванні

11 июня 2014
Чэмпіянат Еўропы гэтымі днямі праходзіць у Страсбургу. Беларус у індывідуальным турніры шаблістаў у 1/8 фіналу саступіў будучаму бронзаваму прызёру турніру - венгру Чанаду Гемешы. Чэмпіёнам Еўропы стаў расіянін Аляксей Якіменка. Астатнія беларусы выступілі яшчэ горш. Аляксей Ліхачэўскі і Валерый Прыёмка размясціліся на 22-й і 32-й пазіцыі адпаведна. Сяргей Шаханін 48-ы.