Фінальныя акорды Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

20 октября 2018

Першая ў Беларусі ноч класікі ў метро, дзевяць аншлагавых канцэртаў, сусветныя прэм'еры і дзясяткі знакамітых гасцей. XIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета гатовы падводзіць вынікі. У заключным гала-канцэрце сёння на сцэне Белдзяржфілармоніі найлепшыя музыканты Усходняй і Заходняй Еўропы пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера, сола вечара - у сусветна вядомага скрыпача Сяргея Крылова, музыканта, які ўваходзіць у топ-5 найлепшых скрыпачоў сучаснасці.

Расціслаў Крымер, мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета:

"Фестываль і так быў насычаны мноствам прэм'ер і твораў, якія выконваліся ўпершыню. Таму мы сканцэнтравалі ідэю закрыцця менавіта на чыста класічным рэпертуары і дзесьці сугучным ідэі, сугучным назве аркестра - East-West (Усход-Захад). Таму першае аддзяленне - еўрапейскага кампазітара, другое - Чайкоўскага".

У распрацоўцы - праграма XIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Арганізатары ўпэўніваюць: "Музычны форум не толькі адбудзецца, але і перасягне папярэднія".