Агенцтва тэленавін запускае праект "Гульні.by"

21 марта 2019

Прэм'ера Агенцтва тэленавін. Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў запускаем новы праект "Гульні.by". Ён будзе выходзіць у фармаце дзённікаў на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" адразу пасля "Панарамы". Гледачы даведаюцца аб закуліссі галоўнай спартыўнай падзеі гэтага лета. А бэкстэйдж праекта і апошнія навіны падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў вы знойдзеце на старонцы дзённікаў у "Інстаграм". Падпісвайцеся на акаўнт sport_atn. А як рыхтаваліся да гэтага праекта - глядзіце прама зараз.

Вось гэтага яркага персанажа, які сышоў са старонак бліскучага твора Антуана дэ Сэнт-Экзюперы "Маленькі прынц", мы часта сустракаем на вуліцах горада. Лісянё Лесік, маскот II Еўрапейскіх гульняў, карыстаецца, мякка гаворачы, павышанай увагай. Усе адразу спрабуюць стаць часткай летняга спартыўнага свята.

Здымачная група праекта Агенцтва тэленавін "Гульні.by" таксама адправілася на яго пошукі з мэтай здабыць сэлфі. Але зрабіць гэта апынулася не так проста.

А гэта Стайкі, база падрыхтоўкі нацыянальнай зборнай Беларусі па самба. Вядучая праекта "Гульні.by" Іна Пілевіч паспрабавала стаць часткай каманды, але, вы самі бачыце, у нейкае імгненне пашкадавала аб гэтым. 

Усё гэта здымкі першага выпуску дзённікаў Еўрапейскіх гульняў "Гульні.by". Пакуль вы глядзіце наш сюжэт, творчая група праекта здымае эксклюзіўны матэрыял для другога выпуску. Першы дзённік - сёння пасля "Панарамы". Другі - у вячэрнім эфіры "Беларусь 1"  28 сакавіка.

Праект Агенцтва тэленавін "Гульні.by" запускаецца ў вельмі сімвалічную дату. 21 сакавіка - бо менавіта 21 чэрвеня ў Беларусі пачнуцца II Еўрапейскія гульні. А тут, у цэнтры Мінска, насупраць Палаца спорту, вы кожны дзень можаце ўбачыць, колькі дзён засталося да такога спартыўнага свята.

Раніца перад прэм'ерай Агенцтва тэленавін - адна з самых рэйтынгавых праграм "Добрай раніцы, Беларусь". Вядучыя праекта, адзін з якіх - аўтар дадзенага матэрыялу, усхваляваныя. Але ў кампаніі Дзяніса Дудзінскага і Святланы Бароўскай усё хваляванне сыходзіць на другі план.

Вядучыя ранішняга шоу доўга і з цікавасцю задаюць пытанні адносна будучага праекта. 

Каманда Агенцтва тэленавін пачынае распавядаць аб II Еўрапейскіх гульнях у Мінску з пазіцыі падзеі нацыянальнага маштабу, бо падобныя мультыспартыўныя спаборніцтвы мы пакуль не прымалі. Максімум закулісся форуму і эмоцый яго ўдзельнікаў.

І, вядома, уцягванне тэлегледача. Да прыкладу, будзьце зараз уважлівыя, у кожнага будзе магчымасць выйграць білеты на цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама на спаборніцтвы Еўрапейскіх гульняў.