Цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі прайшло без парушэнняў

5 июля 2020
Здаваць іспыт планавалі ў суботу больш як 20  тысяч чалавек. Не з'явіліся амаль 7 % абітурыентаў. Па медпаказаннях не прайшлі 5 чалавек, выдаленых за парушэнні  няма. Нагадаем, наступнае ЦТ пройдзе ўжо заўтра. Абітурыенты правераць свае веды замежнай мовы. Усяго на тэсціраванне ў Беларусі зарэгістраваліся больш  за 64 тысячы чалавек.