А. Сасновіч у дуэце з В. Кужмавай у першым крузе парнага разраду Australian Open перамаглі дуэт А. Базовіч/Э. Маршал, 6:2, 4:6, 6:3

22 января 2020
Аляксандра Сасновіч у дуэце з Вікторыяй Кужмавай у першым крузе парнага разраду Australian Open перамаглі мясцовы дуэт Аляксандра Базовіч/Эмбер Маршал,  6:2, 4:6, 6:3. Арына Сабаленка ў 1/32 фіналу ў тандэме з Элісэ Мертэнс пазмагаюцца з парай Беліс/Вандроўшава.

З іншых падзей спаборніцкага дня выдзелім перамогу  Серэны Уільямс над Тамарай Зіданшэк у другім крузе мейджара, 6-2,6-3.

Трыумф 15-гадовай  Коры Гаўф над Саранай Кырсця,  4-6,6-3,7-5.

Першая ракетка свету Эшлі Барсці справілася з Палонай Херцаг, 6-1,6-4.

Адзначым, Джокавіч мацнейшы за Тацума Іта,  6-1,6-4,6-2.