Сёння Міжнародны дзень інвалідаў

3 декабря 2016

Ён быў абвешчаны ў 1992 годзе Генасамблеяй ААН. У нашай краіне каля паўмільёна чалавек з абмежаванымі магчымасцямі.  У Беларусі сацыяльная абарона такіх людзей - адзін з прыярытэтных напрамкаў палітыкі. Рэалізуюцца  праграмы па паляпшэнні якасці жыцця і інтэграцыі інвалідаў у грамадства. Працуюць рэабілітацыйныя ўстановы, укараняюцца сучасныя тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, ствараецца безбар'ернае асяроддзе. У сістэму сацабароны ўваходзіць і сацыяльная падтрымка з боку дзяржавы. Гэта пенсіі, дапамогі, дзяржаўная адрасная дапамога.