"Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стартаваў у Раўбічах

9 февраля 2018

Гэтую лыжную трасу па праве можна назваць дарогай у вялікі спорт для аматараў біятлона.

Фінал абласнога этапа спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стартаваў у Раўбічах. За перамогу і права прадставіць свой раён змагаліся 7 каманд Мінскай вобласці. Усяго 108 лепшых хлопчыкаў і дзяўчынак у трох узроставых катэгорыях ад 10 да 16 гадоў — гэта пераможцы школьных, раённых, гарадскіх этапаў — сёння паказалі вынік у індывідуальнай гонцы.

Павел Ягораў, памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па спорце: “На працягу 12 гадоў турнір з’яўляецца пастаянным. З кожным годам мы стараліся палепшыць якасць правядзення. Мы дзякуем педагогам, якія працуюць з дзецьмі ў рэгіёнах, якія сваім асабістым энтузіязмам паказваюць прыклад, што калі з дзецьмі працаваць, то абавязкова хлопчыкі і дзяўчынкі будуць выходзіць на старты, захапляцца лыжамі”.

Другі і заключны дзень фіналу спаборніцтваў па Мінскай вобласці прыме спарткомплекс «Раўбічы» ў нядзелю. Юныя біятланісты прадэманструюць свае ўменні ў змяшанай эстафеце. Судзейская калегія вызначыць пераможцу ў кожнай узроставай групе і агульнакамандным заліку. Яны і пазмагаюцца за ўзнагароды ў рэспубліканскім фінале.