ААЦ: забеспячэнне абароны інфармацыі - ключавая працэдура ў сферы дзяржбяспекі

15 апреля 2021
Пераход дзяржорганаў і арганізацый на выкарыстанне тэхналогій воблачных вылічэнняў, выконванне заканадаўства ў сферы тэлекамунікацый і інфармацыйная бяспека. Гэтыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў рэгіянальнага семінара ў Гродне. Сустрэчу з прадстаўнікамі дзяржсектара рэгіёна  арганізаваў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце. Забеспячэнне абароны інфармацыі - ключавая працэдура ў сферы дзяржбяспекі. Для гэтага ў краіне створаны праект "Дзяржаўнае воблака", які адкрыў для дзяржустаноў шырокія магчымасці па выкарыстанні воблачных тэхналогій.

Сёння ўжо больш як 500 дзяржорганаў і арганізацый ажыццявілі паэтапны пераход на выкарыстанне рэспубліканскай воблачнай платформы.