Упершыню! Кнігі пра генацыд беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны прадстаўлены на міжнароднай выставе ў Маскве

31 августа 2023

Адкрыць для сябе шматгранную культуру Сінявокай  праз кнігі. Беларусь стала ганаровым госцем 36-га Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмаша. Сёння пройдзе ўрачыстае адкрыццё нацыянальнага стэнда, дзе госці форуму праз кнігі змогуць адкрыць для сябе шматгранную беларускую культуру. Сёлета асаблівы акцэнт - на гісторыю Вялікай Айчыннай вайны і масавую палітычную літаратуру. Упершыню прадстаўлены кнігі аб гісторыі генацыду беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны. Гэта  праект Генеральнай пракуратуры Беларусі, які заснаваны   выключна на дакументах, неабвяргальных доказах  і фактах. 

Напярэдадні 1 верасня вялікая ўвага да дзіцячай літаратуры і школьных падручнікаў. На выставу прывезлі абноўленую кнігу "Беларусь - наша Радзiма". Кожны год усе першаклашкі атрымліваюць яе ў якасці падарунку. Сёлета яе зрабілі інтэрактыўнай. Дзіцяці досыць паднесці тэлефон да QR-коду і аўдыягід на цікавых прыкладах распавядзе яму аб гісторыі Беларусі, папулярных прафесіях, знакамітых вытворчых гігантах краіны, космасе, нацыянальнай кухні і вядомых беларускіх пісьменніках і навукоўцах.