90 тысяч паліцэйскіх будуць гарантаваць бяспеку на Еўра-2016

10 июня 2016

Пагроза тэрарыстычная і метэаралагічная. Некалькі гадзін засталося да адкрыцця чэмпіянату Еўропы па футболе. Спартыўнае першынство ўжо ўвайшло ў гісторыю, як самае ахоўнае. Гарантаваць бяспеку на матчах і ў фанзонах у 10 гарадах будуць каля 90 тысяч паліцэйскіх, вайскоўцаў і супрацоўнікаў Еўрапала. На кожнай гульне будзе працаваць прыкладна паўтары тысячы праваахоўнікаў. Аб спробах учыніць тэракты падчас чэмпіянату французаў не раз папярэджвалі спецслужбы розных краін.

Дарэчы, першы дзень Еўра-2016 азмрочыла серыя непрыемных інцыдэнтаў. У Марсэлі, дзе заўтра адбудзецца матч Англія - Расія, каля 200 брытанскіх нецвярозых фанатаў учынілі масавыя беспарадкі. Завадатары бойкі арыштаваны.

А ў Парыжы пасля моцнай паводкі ўтварыліся горы смецця. Камунальныя службы бастуюць супраць працоўнай рэформы. Прэм'ер-міністр Мануэль Вальс не выключыў, што падчас Еўра-2016 урад прымусіць працаваць тысячы бастуючых спецыяльным дэкрэтам. Футбалісты ж настройваюцца на першую гульню. Трансляцыю ўсіх матчаў у прамым эфіры будуць паказваць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 5".