4:3, зборная Беларусі атрымлівае найважнейшую, нават стратэгічную перамогу

12 мая 2014

Пра тое, як згулялі прадстаўнікі краіны банкаў, гадзіннікаў і сыра - швейцарцы, якія ўступілі ў дзвюх першых сустрэчах, з намі - беларусамі, раскажа Андрэй Іваноў (прамое ўключэнне).


Дыспазіцыя перад 3 матчам была не відавочна ў карысць гаспадароў. У адрозненне ад беларусаў, якія пакінулі сябе цалкам на лёдзе Мінск-Арэны (каманда абгуляла ў нядзелю Казахстан, 4:1), швейцарцы напярэдадні мелі законны выхадны.


Адны з самых арганізаваных і сапраўды самыя каларытныя - швейцарскія фанаты, своеасаблівы прыклад для балельшчыкаў з іншых краін. Ніколі не сумуюць, нават калі іх зборная буйна прайграе.


Наогул, працэс паходу на матчы чэмпіянату свету - гэта цэлы рытуал. У чым хараство хакейных фанаў, дык гэта ва ўменні смяяцца над сабой. Якіх толькі персанажаў не сустрэнеш тут: хлопцы-алігатары, дарослыя мужчыны ў касцюмах тыграў, хіпі і нават чалавек-клумба.


У швейцарскіх фанатаў падстаў для свята ў Мінску яшчэ не было. 2 матчы - 2 паражэнні. Улічваючы, што ў нядзелю іх каманда адпачывала, яны сур'ёзна разлічвалі пажывіцца ачкамі.


Лік у матчы Сяргей Касціцын адкрыў у самым пачатку. Зноў у меншасці. Праўда, швейцарцы даволі хутка адыграліся.


Напруга адувалася на Мінск-Арэне ўсе 60 хвілін. 2:1, швейцарцы павялі. 2:2 беларусы зраўнялі. Адрозніўся Стась.


2:3, зноў швейцарцы наперадзе і зноў беларусы аднаўляюць парытэт - 3:3. Сяргей Касціцын.


Сутычкі на пятаку, каласальная напруга - складалася адчуванне, што матчу не хопіць 60 хвілін. Зрэшты, беларусы не захацелі дзяліцца ачкамі. Сяргей Касціцын і Міхаіл Грабоўскі зрабілі маленькі шэдэўр.


4:3, зборная Беларусі атрымлівае найважнейшую, нават стратэгічную перамогу, з пункта погляду турнірных перспектыў. Узрушаючы па напале паядынак, які застаўся за намі!


Беларускія балельшчыкі на сектарах сёння ні ў чым не ўступілі фанатам гасцей, наадварот, перасягнулі па ўсіх паказчыках.


Дарэчы, аўтар вырашальнай шайбы, Міхаіл Грабоўскі, дзякуючы акцыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, накіраваў 75 мільёнаў рублёў школе мінскаму Юнацтву. Гімн сёння спявала не толькі арэна - уся краіна. Ёсць адчуванне - не апошні раз!