32 сейвы Дзмітрыя Мільчакова не выратавалі зборную Беларусі ад паражэння па булітах

8 февраля 2019

32 сейвы Дзмітрыя Мільчакова не выратавалі зборную Беларусі ад паражэння па булітах на міжнародным турніры ў Браціславе ад Славакіі. У асноўны час на дакладны кідок Міхаіла Стэфановіча адказаў Радаван Пуліш - 1:1, а вырашальны буліт закінуў Міхал Хован 2:1.