Фінал конкурсу "Жанчына года" адбыўся ў Палацы Рэспублікі. Ганаровага звання ўдастоеныя 38 беларусак

25 июля 2020
Фінал рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года" адбыўся ў Палацы Рэспублікі. Сярод удзельніц - тыя, хто прысвяціў сваё жыццё медыцыне, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, выхаванню дзяцей і адукацыі. Менавіта ў гэтых сферах жанчыны паспяхова канкурыруюць з моцнай паловай чалавецтва. Усяго 5 намінацый. З 250 прэтэндэнтак выбралі 38 пераможцаў з розных рэгіёнаў краіны. Жанчынам уручылі дыпломы, кветкі і, вядома, знак - сімвал конкурсу - статуэтку "Валошкавая жар-птушка". 12-ы раз запар лепшых ушаноўвала самая аўтарытэтная жаночая арганізацыя - Беларускі саюз жанчын. 

Нагадаем, упершыню конкурс "Жанчына года" адбыўся ў 2009-м. Тады лаўрэатамі сталі больш як 300 прадстаўніц прыгожага полу. З тых часоў ушаноўванне стала традыцыйным.