25 чэрвеня ў Мінску адбудуцца дзве індывідуальныя гонкі

24 июня 2019

Цэнтр сталіцы зноў апануюць велагоншчыкі. Заўтра адбудуцца дзве індывідуальныя гонкі. Веласіпедысты стартуюць у самым цэнтры сталіцы - на Кастрычніцкай плошчы. Маршрут будзе пралягаць па вуліцах: Купалы - Куйбышава - Багдановіча - Старажоўская - Няміга - Кальварыйская і Ціміразева - завершыцца там жа,  дзе пачынаецца,  - на Інтэрнацыянальнай. 

Таму ў аўторак з 8:30 раніцы і да 15:30 зменіцца рух грамадскага транспарту ў Мінску. Будзе абмежаваны выезд аўтамабіляў з прылеглых двароў, забаронена паркоўка ўздоўж вуліц, па якіх пройдуць заезды.

Першымі на старт веласіпеднай індывідуальнай гонкі  ў 10 раніцы  выйдуць жанчыны. Ім трэба будзе  пераадолець 30 кіламетраў. У складзе зборнай Беларусі будуць змагацца за медалі бронзавы прызёр у групавой гонцы Таццяна Шаракова, а таксама чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў Алена Амялюсік. У 13:00 стартуюць мужчыны і беларусы - Васіль Кірыенка і Браніслаў Самойлаў.