15 гадоў з дня стварэння Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы

1 октября 2021

1 кастрычніка спаўняецца 15 гадоў з дня стварэння Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. Са значнай датай калектыў  павіншаваў Прэзідэнт Беларусі."У нашай краіны слаўныя традыцыі, моцная трэнерская школа і яркія перамогі беларускіх грацый на самых прэстыжных спаборніцтвах. У гэтым прыгожым відзе спорту першай алімпійскай чэмпіёнкай з Беларусі стала Марына Лобач, а ў Токіа на п'едэстал паднялася ўжо яе вучаніца Аліна Гарнасько", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і надалей лепшыя трэнеры і спецыялісты цэнтра будуць рыхтаваць годную змену нашым праслаўленым гімнасткам, выхоўваць сапраўдных чэмпіёнаў і патрыётаў Радзімы.