Раніцай Брэст накрыў ледзяны дождж

8 декабря 2016

У Беларусі захоўваецца неспрыяльнае надвор'е. Сёння раніцай Брэст  накрыў ледзяны дождж. У выніку дарогі і  тратуары ператварыліся ў суцэльны каток. 

Ужо ў першыя  гадзіны працы станцыя хуткай медыцынскай дапамогі  прыняла каля паўсотні выклікаў. Брэсцкі аўтавакзал адмяніў 20 рэйсаў, у тым ліку міжнародныя і прыгарадныя.  Асабліва няпростая сітуацыя была на дарогах у сельскай мясцовасці. Як толькі праезную частку прывялі ў парадак, транспарт выйшаў на маршруты.