12 верасня Раўбічы прымуць Гонку легенд

20 августа 2015

Адным з арганізатараў выступае трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. У Раўбічах пройдуць дзве гонкі. Пасля суперспрынта сфарміруюць каманды для выступлення ў эстафеце, дзе і разыграюць узнагароды. 20 біятланістаў і біятланістак правераць, хто пасля завяршэння кар'еры захаваў лепшую спартыўную форму.

У турніры не прымаюць удзел дзеючыя прафесіяналы - такое патрабаванне арганізатараў. Білеты на Гонку легенд ужо ў продажы. Набыць іх можна таксама і праз Інтэрнэт. А ўтаргаваныя сродкі пойдуць на будаўніцтва дзіцячага хоспіса.