Завяршыўся візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Сербію

4 декабря 2019
Учарашні дзень запомніўся вялікім перагаворным марафонам. Двухбаковае партнёрства  кіраўнікі дзяржаў  абмеркавалі ў фармаце адзін на адзін.  Асаблівая ўвага  эканамічнаму супрацоўніцтву. Лічбы сумеснага гандлю прыкметна знізіліся. Звяртаючыся да свайго калегі,  Аляксандр Лукашэнка  выказаў упэўненасць, што краіны выведуць адносіны на больш высокі ўзровень, у тым ліку ў гандлі, што паўплывае на павелічэнне тавараабароту. Прэзідэнт Сербіі не сумняваецца: візіт беларускага лідара  стане стымулам для развіцця адносін паміж краінамі і павялічыць наш гандаль да 500 мільёнаў долараў. На сустрэчы акцэнт зрабілі на тым, як у сучасных рэаліях  далей наладжваць двухбаковае эканамічнае партнёрства. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў: буйныя геапалітычныя гульцы, каб выжыць у канкурэнцыі, ствараюць напружанае становішча ў свеце. Але нягледзячы на гэтыя ўмовы, Беларусі і Сербіі ўсё роўна па дарозе.

Перамовы ў фармаце адзін на адзін прайшлі ў цёплай сяброўскай атмасферы і прадоўжыліся больш, чым было  запланавана. Не чакаючы заканчэння афіцыйных мерапрыемстваў,  лідары  адразу абмяняліся падарункамі і пасля  далучыліся да дыялогу ў пашыраным складзе. Асаблівасць двухбаковых адносін у тым, што краіны ніколі не ставілі адна адной  папярэдніх умоў. Партнёрства трымаецца выключна на сяброўстве і даверы. Словы падмацавалі справай. У прысутнасці прэзідэнтаў падпісаны шырокі пакет дакументаў. Сумеснымі намаганнямі будуць развіваць інавацыі, лічбавыя тэхналогіі, таксама намечаны дзясятак сумесных навуковых праектаў.