З новага года ў Беларусі адмяняецца сертыфікацыя аўтасэрвісаў

4 ноября 2015

Такая мера будзе дзейнічаць на ўсім еўразійскім рынку. Па меркаванні прадстаўнікоў Мінгандлю, гэта дасць дадатковы імпульс для развіцця гэтай сферы паслуг. А вось што наконт гэтага думаюць уладальнікі і працаўнікі СТА? Высвятляў Дзмітрый Цітоў.

Мяркуючы па першых водгуках з назіральнай ямы, лібералізацыя рынку аўтасэрвісу - добры сігнал для бізнесу. З новага года рамку на сцяне ў прафесійнага механіка ад Інстытута метралогіі можна расцэньваць, як звычайны дыплом або як знак якасці. Прэвентыўная мера - так лічыць рэгулятар. Сертыфікацыя станцый адмяняецца на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Наша краіна выконвае прынятыя міжнародныя абавязацельствы. Раней, каб атрымаць запаветны сертыфікат, трэба было сабраць кучу папер. Хутка ўсе гэтыя рэчы стануць фармальнасцямі. Праўда, некаторыя афіцыялы ўсё ж асцерагаюцца, што праверак зараз будзе ў разы больш, а новаўвядзенне толькі дапамога перагружаным аддзелам сертыфікацыі.

У міністэрстве ўпэўніваюць, што адмена сертыфікацыі аўтасэрвісаў не выключае норм законаў і прынятых стандартаў. Правілы гульні захоўваюцца.

Зрэшты, зараз, каб сертыфікаваць аўтасэрвіс, спатрэбіцца каля 2 тыдняў. Гэта калі звяртацца па дапамогу да кансалтынгавых кампаній. Прайсці ўсе працэдуры самому зойме як мінімум у два разы больш часу. Бізнес бачыць у абавязковай сертыфікацыі бар'ер у развіцці паслуг аўтасэрвісу. Але хто жадае захаваць свой твар і напрацаваных кліентаў, пацвердзіць сваё рэнамэ, упэўненыя працаўнікі са стажам.

Перамагчы супергероя гаражных кааператываў - падпольнага механіка - адна з асноўных задач Мінгандлю. Зараз распрацоўваецца пералік патрабаванняў, выкананне якіх абавязкова для арганізацыі аўтасэрвісу.

Эксперты мяркуюць, што працы ў кантралюючых органаў толькі дадасца. А вось што зменіцца, калі большасць нелегалаў выйдуць з ценю? Для афіцыйных СТА - гэта новыя канкурэнты, а рэгулятару прыйдзецца больш пільна сачыць за новымі ігракамі на рынку.