Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан

13 июня 2015

Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан. Самалёт Кіраўніка дзяржавы крыху больш як гадзіну таму прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Напярэдадні на сустрэчы з Прэзідэнтам Азербайджана былі абмеркаваныя перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Як было адзначана, Беларусь і Азербайджан блізкія адно аднаму і маюць добры падмурак адносінаў.

Сёння ў Баку Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам. Як адзначыў Прэзідэнт, Беларусь гатовая адыграць значную ролю ў развіцці міжнароднага спартыўнага руху. Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў Томасу Баху за тую ролю, якую ён адыгрывае ў алімпійскім руху і ў цэлым у міжнародным спорце. У сваю чаргу Томас Бах адзначыў, што рады магчымасці сустрэцца з Прэзідэнтам Беларусі. Бакі абмяняліся меркаваннямі наконт цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў. Пасля завяршэння сустрэчы Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэзідэнту МАК ордэн Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі за выключныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у Беларусі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыкам Хікі. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, развіццё сучаснага грамадства не можа быць па-за спортам. У сваю чаргу Патрык Хікі даў высокую ацэнку развіццю спартыўнай інфраструктуры ў Беларусі. Пасля завяршэння сустрэчы Кіраўнік беларускай дзяржавы ўзнагародзіў Патрыка Хікі медалём Францыска Скарыны за асабісты ўклад у развіццё беларускага алімпійскага руху і спорту.