За стваральную працу і ўклад у развіццё краіны. Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і генеральскія пагоны

5 ноября 2020
Яны робяць наша жыццё камфортным і бяспечным, а таксама праслаўляюць краіну. У Палацы Незалежнасці дзяржузнагароды і чарговыя воінскія пагоны з рук прэзідэнта атрымалі сёння амаль 40 чалавек.Гэта працаўнікі сельскай гаспадаркі, дырэктары прадпрыемстваў, вайскоўцы, спартсмены.

У такіх людзях, адданых дзяржаве, сям'і і прафесіі, сіла нашага народа

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што заўсёды з асаблівым пачуццём уваходзіць у гэтую ўрачыстую залу. Уручэнне дзяржаўных узнагарод - гэта цырымонія з глыбокім сэнсам. Толькі ўпартая стваральная праца, падкрэсліў прэзідэнт, - крыніца дабрабыту асобнай сям'і і дзяржавы. Дасягненні гэтых людзей - яркае пацвярджэнне. Большасць прысутных у зале - працаўнікі сяла. 

Прэзідэнт: Толькі ад нас будзе залежаць дабрабыт і росквіт нашай Радзімы 

Сёння да беларусаў, якімі можна ганарыцца, дадаліся заслужаныя трэнер і майстар спорту, дзеячы навукі, сельскай гаспадаркі, юрысты. Чарговае воінскае званне генерал-лейтэнанта і пагоны з рук прэзідэнта атрымалі Віктар Хрэнін, Іван Церцель і Анатоль Лапо.